ЗАЦВЕРДЖАНЫ ЛАГАТЫП 80-ГОДДЗЯ ПЕРАМОГІ

Дата: 3 апреля 2025 в 09:56
23 просмотра

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зацвердзіла лагатып, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Лагатып уяўляе сабой выяву Манумента-абеліска Перамогі і сілуэт зоркі, складзены з пераплеценых чырвонай і зялёнай стужак. Унутры зоркі залатымі літарамі напісана: «80 гадоў Перамогі», а ніжэй пазначаны даты – «1945–2025». Лагатып прадстаўлены на дзвюх афіцыйных мовах: рускай і беларускай. Аўтарамі гэтай сімвалічнай кампазіцыі з’яўляюцца Максім Шніп і Крысціна Пачэбут, чыя работа была абраная пераможцам конкурсу, арганізаванага Міністэрствам культуры Беларусі.

Паводле інфармацыі ведамства, лагатып (сімвал) можа быць выкарыстаны пры правядзенні сацыяльных інфармацыйных і іншых кампаній, прымеркаваных да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, шляхам размяшчэння ў сродках масавай інфармацыі, на аб’ектах вонкавай рэкламы, у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый, іншых інтэрнэт-рэсурсах, іншымі спосабамі, не забароненымі заканадаўствам і прадугледжанымі дагаворам невыключнай адкрытай ліцэнзіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.