Мэта і задачы Дзяржаўнай установы адукацыі «Ванелевіцкая сярэдняя школа» на 2024/2025 навучальны год
Стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае раскрыццю індывідуальных асаблівасцей асобы навучэнцаў, іх разумоваму і фізічнаму развіццю, фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму ў адпаведнасці з актуальнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.
Прыярытэтныя задачы на 2024/2025 навучальны год:
1. Забяспечыць дальнейшы рост якасці адукацыі ў адпаведнасці з запытамі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў і тэндэнцыямі развіцця інфармацыйнага грамадства праз:
стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі і сацыяльнай замовай;
павышэнне эфектыўнасці навучання ў профільных класах і прафесійнай падрыхтоўкі на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
развіццё ўмоў для рэалізацыі асабістых творчых здольнасцей навучэнцаў у працэсе даследчай і пошукавай дзейнасці, алімпіяднага руху за кошт прафесійнага росту педагагічных работнікаў, актывізацыі іх творчага патэнцыялу, павышэння эфектыўнасці навучальных і факультатыўных заняткаў;
стварэнне ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў спалучэнні сістэмна-дзейнаснага, культуралагічнага, асобасна арыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў.
2. Удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы адукацыі, якая садзейнічае развіццю ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы навучэнца, здольнай да значнай сацыяльнай дзейнасці, асэнсаванага прафесійнага выбару праз:
выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі з дапамогай сацыяльна значнай дзейнасці на карысць асобы, грамадства, дзяржавы;
развіццё лідэрскіх якасцей навучэнцаў праз актывізацыю дзейнасці вучнёўскага самакіравання, дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў;
стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння, аказанне педагагічнай падтрымкі навучэнцам у працэсе выбару прафесійнай сферы дзейнасці;
прафілактыку супрацьпраўных паводзін і рознага роду залежнасцей, суіцыдальных рызык у дзяцей і падлеткаў;
павышэнне эфектыўнасці здароўезберагальнага асяроддзя школы, фарміраванне ў навучэнцаў адказнага стаўлення да свайго здароўя як да асабістай і грамадскай каштоўнасці, стратэгіі культуры бяспечных паводзін.
3. Удасканальваць падыходы да арганізацыі метадычнага суправаджэння прафесійнага росту педагога праз:
новыя методыкі выкладання вучэбных прадметаў, актуалізацыю і паглыбленне ведаў настаўнікаў аб сучасных тэхналогіях навучання, якія садзейнічаюць развіццю вучэбнай матывацыі;
засваенне настаўнікамі спосабаў арганізацыі навучання навучэнцаў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў;
практыка-арыентаваны характар метадычнай работы, накіраванай на павышэнне якасці правядзення вучэбных, факультатыўных заняткаў, у тым ліку ва ўмовах профільнага навучання;
укараненне актыўных форм метадычнай работы, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўных практык, іх трансляцыя ў галіновым друку, канферэнцыях, конкурсах прафесійнага майстэрства;
фарміраванне патрэбнасці ў бесперапыннай самаадукацыі педагагічных работнікаў, метадычнае суправаджэнне іх паспяховай атэстацыі.
4. Працягнуць выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, санітарных правіл і норм, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.