Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Первый раз в первый класс

Дата: 16 июня 2019 в 11:04
215 просмотров

З 12 чэрвеня па 28 жніўня 2019 года ажыццяўляеца прыём у першы клас Дзяражаўнай установы адукацыі “Ванелевіцкая сярэдняя школа” на 2019/2020 навучальны год

Парадак прыёма дакументаў ад бацькоў (законных прадстаўнікоў)  дзяцей, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за школай

  1. Заявы прымаюцца дырэктарам школы, яго намеснікамі ў перыяд з 12 чэрвеня 2019 г. па 28 жніўня 2019 г. у час прыёму грамадзян і рэгіструюцца ў спецыяльна адведзенай для гэтай мэты кнізе рэгістрацыі заяў, у якой прадугледжаны графы:

прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка) дзіцяці, які звярнуўся з заявай;

прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) дзіцяці;

дата, месяц, год нараджэння дзіцяці;

адрас пражывання, дата падачы заявы, іншае.

  1. У выпадку звароту да 12 чэрвеня 2018 г. да кіраўніка ўстановы адукацыі бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне, замацаваным за ўстановай адукацыі, заява рэгіструецца як зварот грамадзян, на якое даецца адказ у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

3. У адпаведнасці з пунктамі 1, 2 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей пры прадастаўленні наступных дакументаў: пасведчанне аб нараджэнні ці іншы дакумент, які сведчыць аб асобе, медыцынская даведка аб стане здароўя (па ўстаноўленай форме).

 4. Залічэнне дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, не замацаваным за установай адукацыі, ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заяў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.